Пра гэта сам актывіст паведаміў у Facebook. Паводле зьвестак Адзінага дзяржаўнага банку зьвестак аб правапарушэньнях, вытрымку зь якога апублікаваў Случак, яго вышук абʼявілі ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361-4 КК («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
«Міжнародны росшук можна ўжо было і ў міжнародны дзень роднай мовы абʼявіць — спазьніліся на 2 дні», — пажартаваў Случак.
Хто такі Ігар Случак
- Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, моўны актывіст, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы».
- Ігар Случак і ягоная жонка Аліна Нагорная займаліся абаронаю беларускае мовы ў Беларусі, пашырэньню ўжытку беларускае мовы на таварах, квітках, таблічках, дакумэнтах і сайтах дзяржаўных органаў.
- У кастрычніку 2023 году Ігар Случак і Аліна Нагорная зь дзецьмі выехалі зь Беларусі.
- У студзень 2025 году стала вядома, што супраць Ігара Случака завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 316-4 КК).
- Справу завёў у траўні 2024 году Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту і ў сьнежні 2024 году перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.
Форум