Пра гэта ў сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
«Ад 1 жніўня мы будзем спаганяць з Эўрапейскага зьвязу мыта ўсяго толькі ў 30% на прадукцыю ЭЗ, якая пастаўляецца ў ЗША, асобна ад сэктаральных тарыфаў», — напісаў Трамп у лісьце на імя кіраўніцы Эўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен. Гэты ліст прэзыдэнт ЗША апублікаваў на сваёй старонцы ў TruthSocial.
У той жа час прэзыдэнт ЗША ня выключыў магчымасьці працягнуць перамовы з Эўразьвязам. Трамп патрабуе ад Эўразьвязу цалкам адкрыць рынкі для амэрыканскіх тавараў і скасаваць для іх эўрапейскія мыты. Уршуля фон дэр Ляен назвала такія крокі «шкоднымі для абодвух бакоў» і папярэдзіла пра магчымыя меры ў адказ.
Аналягічны ліст Трамп накіраваў прэзыдэнтцы Мэксыкі Кляўдыі Шэйнбаўм. У допісе гаворыцца, што Мэксыка прыклала шмат намаганьняў, каб абмежаваць паток нелегальных мігрантаў і наркотыкаў у ЗША, але так і ня здолела спыніць працу наркакартэляў у Паўночнай Амэрыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп папярэдзіў пра ўвод новых мытаў кіраўнікоў яшчэ 7 дзяржаваў, у тым ліку Японіі й Казахстану ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі