У Менску рэкордны дэфіцыт кадраў: больш за 60 тысяч вакансіяў

Ілюстрацыйнае фота

Попыт на работнікаў у сталіцы працягвае расьці. У траўні было больш за 56 тысяч вакансіяў, у чэрвені — больш за 58.

Найбольш патрэбныя работнікі ў сфэрах ІТ, гандлю і мэдыцыны, паведаміла «Люстэрка» з спасылкай на агульнанацыянальны банк вакансій.

Незалежныя экспэрты сярод прычын дэфіцыту кадраў у Беларусі называюць звальненьні за палітыку і эміграцыю працаўнікоў.

Амаль палова вакансіяў — на заробак ад 1500 рублёў і вышэйшы (да выплаты падаткаў).

На Менск прыпадае кожная чацьвёртая вакансія ў Беларусі.

У Менску і рэгіёнах працягваюцца рэйды міліцыі супраць тых, хто не працуе, што, паводле МУС, павысіла колькасьць зваротаў у цэнтры занятасьці.

У красавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць прыняць 150 тысяч работнікаў з Пакістану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На МТЗ прынялі на працу амаль 150 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансіяў на заводзе