Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале пастанове ўраду, ільготны кітайскі крэдыт накіруюць на рэалізацыю інвэстыцыйнага праекту «Разьвіцьцё першай чаргі цэнтральнай часткі індустрыяльнага парку „Вялікі Камень“».
Раней улады заяўлялі, што ў цэнтральнай частцы парку пабудуюць інжынэрна-лягістычную інфраструктуру, у тым ліку мультымадальны (на некалькі відаў транспарту. — РС) тэрмінал. Праект абгрунтоўвалі ня толькі неабходнасьцю для краіны, а і «ў кантэксьце магчымасьцяў, якія адкрываюцца на прасторы інтэграцыйных аб’яднаньняў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кітайскім парку «Вялікі камень» пад Менскам на плошчы 41 гэктар будуюць чыгуначны тэрміналРаней першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі разьвіцьця індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» Кірыла Карацееў паведамляў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплюатацыю ў сярэдзіне 2026 году. Магутнасьць тэрміналу заплянаваная на 180 тысяч умоўных кантэйнэраў. Ён будзе разьмяшчацца на 41 гектары, у пэрспэктыве плянуецца яго павелічэньне.
Як вынікае з фота, апублікаваных на сайце індустрыяльнага парку, туды ўжо падвялі чыгуначную пад’язную галіну і пабудавалі адзін з аб’ектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генэральных плянаў гарадоў- Індустрыяльны парк «Вялікі Камень» ствараецца ў Смалявіцкім раёне з удзелам кітайскіх інвэстыцыяў, мае асаблівы праўны рэжым і падатковыя льготы.
- Парк вырашылі пабудаваць у 2011 годзе, у 2014-м зарэгістравалі першага рэзыдэнта.
- Праект разьлічаны на выкарыстаньне транспартна-лягістычных магчымасьцяў Беларусі, але ад 2020 году застаецца пад пытаньнем з прычыны палітыкі ўладаў Беларусі, якая ўскладніла адносіны з Захадам пасьля выбараў прэзыдэнта і ў выніку жорсткага разгону акцыяў пратэсту.