Пра гэта гаворыцца ў ноце расейскага МЗС, перададзенай у чацьвер часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Расеі. Консульства спыніць працу 29 жніўня.
«Гэты крок выкліканы неабгрунтаванымі і варожымі дзеяньнямі польскага боку, якія выявіліся ў скарачэньні з надуманых прычын расейскай консульскай прысутнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Улады Польшчы ў траўні вырашылі закрыць консульства РФ у Кракаве пасьля таго, як сьледчыя ўстанавілі, што да падпалу гандлёвага цэнтру Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 году маюць дачыненьне расейскія спэцслужбы.
МЗС Польшчы заявіла ў пятніцу, што «адэкватна адкажа» на рашэньне Расеі закрыць польскае консульства ў Калінінградзе.
«Магчымасьць такога рашэньня была ўлічаная міністэрствам замежных спраў. Гэта не азначае, што гэтае рашэньне зьяўляецца законным... МЗС адэкватна адрэагуе на дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў журналістам прэс-сакратар ведамства Павел Уроньскі.
Форум