Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве затрымалі беларуску паводле запыту Інтэрполу, ёй пагражае экстрадыцыя ў Беларусь


Варшава. Ілюстрацыйнае фота
Варшава. Ілюстрацыйнае фота

Варшаўская паліцыя паведаміла аб затрыманьні 54-гадовай грамадзянкі Беларусі, якую шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу на запыт беларускіх уладаў.

Як паведаміў тэлеканал «Белсат», жанчыне пагражае экстрадыцыя на радзіму.

Беларуску затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Жалібаж. У Беларусі яе абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.

«Затрыманую жанчыну даставілі ў Акруговую пракуратуру Варшавы для далейшага разбору», — удакладнілі ў паліцыі.

«Чырвоная нота» Інтэрполу — найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку. Гэта сыгнал для ўсіх чальцоў арганізацыі аб тым, што асобу падазраюць у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства і расшукваецца для арышту і экстрадыцыі.

Выданьне нагадала, што цяперашнія ўлады Беларусі не цураюцца выкарыстоўваць Інтэрпол дзеля затрыманьня палітычных апанэнтаў. Адзін з самых вядомых прыкладаў — гісторыя рэжысэра Андрэя Гнёта, якога затрымалі ў Сэрбіі на запыт арганізацыі і плянавалі экстрадаваць у Беларусь. Урэшце вялікімі высілкамі ўдалося дамагчыся ягонага вызваленьня. Інтэрпол прызнаў, што справа Гнёта мае палітычную падаплёку, і выкрасьліў яго з «чырвонага сьпісу».

Сьвятлана Ціханоўская заклікала адключыць Беларусь ад сыстэмы Інтэрполу, каб сілавікі не маглі чыніць перасьлед беларусаў у сьвеце за палітычную пазыцыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG