Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пагроз на адрас Расеі Трамп пагутарыў з Зяленскім пра зброю, абарону і мір


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Дональду Трампу за «гатовасьць падтрымліваць Украіну».

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў, што 14 ліпеня паразмаўляў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Паводле яго, гаворка ішла пра:

  • мажлівыя пастаўкі зброі для абароны ад расейскіх удараў;
  • рашэньні для ўмацаваньня пазыцыяў Украіны на фронце;
  • шляхі да справядлівага і трывалага міру.

Зяленскі падзякаваў Трампу за «гатовасьць падтрымліваць Украіну» і «жаданьне працаваць разам, каб спыніць забойствы».

14 ліпеня Дональд Трамп заявіў, што ЗША перададуць Украіне новую партыю ўзбраеньняў, аплачаную саюзьнікамі па NATO, і прыгразіў Расеі жорсткімі санкцыямі, калі перамір'е ня будзе дасягнута цягам 50 дзён.

У Брусэлі адрэгавалі на заявы Трампа

На апошнія заявы Дональда Трампа адрэгавала кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кая Калас:

«Мы вельмі вітаем навіны са Злучаных Штатаў аб тым, што яны дадуць Украіне зброю, каб яны маглі абараніць сябе».

Калас таксама заявіла, што ў ЭЗ спадзяюцца дасягнуць палітычнай дамоўленасці па 18-м пакеце санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкроаіне.

«Мы вельмі і вельмі блізкія. Спадзяюся, што гэта адбудзецца сёньня».

У праекце 18-га пакета санкцый згадваюцца і беларускія банкі і кампаніі ВПК, 15 ліпеня праект будзе разглядаць Рада Эўрапейскага зьвязу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG