Згодна з папраўкамі, грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у РФ, атрымаюць права абіраць і быць абранымі ў расейскія органы мясцовага самакіраваньня.
Грамадзяне Расеі, якія пастаянна жывуць у Беларусі, ужо могуць абірацца ў мясцовыя саветы і галасаваць за кандыдатаў у дэпутаты такіх саветаў. У выбарах дэпутатаў парлямэнту расейцы ўдзелу браць ня могуць.
Падчас выбараў 2024 году ў Беларусі старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведамляў, што больш за 20 грамадзян Расеі, якія стала пражываюць у Беларусі, балятаваліся на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў: 15 — у раённыя саветы, 6 — у сельскія. Таксама, паводле Карпенкі, летась у сьпісах выбарнікаў значыліся крыху больш за 95 тысяч грамадзян Расеі, якія маюць права галасаваць на выбарах у мясцовыя саветы.
Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэньняў Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады» ў лістападзе 2021 году. Паведамлялася, што гэта пакет дакумэнтаў, які ўключае 28 галіновых праграм, а таксама абноўленую ваенную дактрыну і канцэпцыю міграцыйнай палітыкі. У іх размова ішла ў тым ліку аб інтэграцыі валютных сыстэм, прынцыпах спагнаньня ўскосных падаткаў і фармаваньня грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама стварэньня агульнай плацёжнай прасторы.
Форум