Пра нечаканыя і чаканыя наступствы зьняволеньня і першыя тыдні на свабодзе ў 15 30 паводле менскага часу Ганна Соўсь гаворыць з былым палітзьняволеным, журналістам Ігарам Карнеем.
Глядзець размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты гутаркі
— Мяне блыталі зь Ціханоўскім. Нават не аднойчы. Трэба сказаць, што літоўцы даволі палітызаваныя. Гэта натуральна, калі маеш такіх суседзяў, як Беларусь на дзяржаўным узроўні, і як Расея з боку Калінінграда. Гэта ўсё мілітарызаваныя зоны. І так ці інакш людзі глядзяць навіны і рэагуюць на іх востра. Я цяпер у санаторыі. Зусім сьвежы прыклад. Дзед дастаткова сталага ўзросту, гадоў за 80, угледзеўшы мяне здалёка, пацікавіўся, ці зь Беларусі я. Кажу, што так, зь Беларусі. А ён потым замоўк і адразу зрабіў выснову — усё зразумела, Ціханоўскі. Я яму тлумачу, што я не Ціханоўскі, што я быў у той камандзе, якая была вызвалена з Беларусі разам з Ціханоўскім, што я журналіст і да Ціханоўскага ня маю адносінаў. Ён усё роўна ўпёрся, што я яго падманваю чамусьці, што ён бачыў інтэрвію, якое я даваў, што я плакаў, што быў у такіх расстроеных пачуцьцях. І Сьвятлану ўзгадаў, жонку Сяргея.
Потым сталая жанчына падышла і таксама запытала, ці не Ціханоўскі я выпадкова. Я сказаў, што не. І яна адразу адказала, што памылілася, таму што ўспомніла, што ён выглядае крыху інакш. Але тут сапраўды нічога асабліва дзіўнага, таму што на гэтым этапе ў нас кандыцыі прыкладна аднолькавыя. Узважвалі нас праз пару дзён пасьля вызваленьня, у нас аказалася нават вага аднолькавая, па 79 кг. Пры прыкладна падобным росьце. Вось гэтыя вялікія вушы, кароткія фрызуры, гэтыя скулы, можна і пераблытаць. Такія сытуацыі часта здараюцца. Нават у літоўскім сэйме супрацоўнік апарату таксама ўмудрыўся пераблытаць і падумаў, што я Ціханоўскі. Потым аказалася, што Сяргея проста яшчэ няма, яго чакаюць, і а мяне ўжо хацелі пасадзіць на самае пачэснае месца. А тое, што літоўцы цікавяцца і ведаюць пра Беларусь, гэта радуе.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум