У той жа час, як адзначаецца ў паведамленьні Службы занятасьці Літвы, за год колькасьць замежных працаўнікоў у краіне павялічылася га 8,7 % да 150,3 тысячы грамадзян трэціх краін, і на 27 % да 15,5 тысячы грамадзян краін Эўразьвязу.
За год колькасьць беларусаў скарацілася на 2,7% да 47,2 тысячы, кіргізаў – на 5,3% да 5,4 тысяч. У той жа час колькасьць украінцаў павялічылася на 8,4% до 49,1 тысячы, узбэкаў – на 32% до 9,9 тысячы і індыйцаў – на 43,9% да 5,9 тысячы.
«Мы зафіксавалі рост працаўладкаваньня грамадзян Пакістану – прыехала ажно 740 чалавек (павелічэньне на 89 %) і Філіпін – 540 (244 %), асабліва ў вялікіх гарадах нашай краіны», – сказала начальніца аддзелу маніторынгу і аналізу Службы занятасьці Літвы Юргіта Зембліце.
Паводле яе, філіпінцы працуюць пераважна будаўнікамі, зваршчыкамі, электрыкамі, мясьнікамі, перапрацоўшчыкамі рыбы, а пакістанцы – кіроўцамі цяжкага транспарту, кухарамі, прыбіральшчыкамі, бэтоншчыкамі.
Аднак, як вынікае з паведамленьня, найбольшымі супольнасьцямі грамадзян трэціх краін на рынку працы па-ранейшаму застаюцца ўкраінцы (49 тысяч), беларусы (47 тысяч), узбэкі (9,9 тысячы), таджыкі (6,6 тысячы) і індыйцы (5,9 тысячы).
Сярод тых, хто мае грамадзянства краін Эўразьвязу, найбольш вырасла латыская абшчына – на 35,8 % да 4,1 тысячы, румыны – на 27,4 % да 4,7 тысячы, і палякі – на 14,3 % да 2,2 тысячы.
Форум