Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў часе расейскіх абстрэлаў раненьні атрымаў мэр латвійскага горада Огрэ


Дзяржаўны сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

Паведамляюць, што стан Элгіса Хэлманіса стабільны.

Мэр латвійскага горада Огрэ Элгіс Хэлманіс атрымаў раненьні ў часе свайго знаходжаньня ва Ўкраіне.

Як паведаміла латвійскае выданьне delfi.lv з спасылкай на агенцтва LETA, мэр атрымаў раненьні ў часе расейскага абстрэлу. Аднак украінскі горад, у якім знаходзіўся кіраўнік гарадзкой адміністрацыі латвійскага горада, не ўдакладняюць.

Інфармацыю аб раненьні чыноўніка пацьвердзілі ў аддзеле камунікацыі краёвай думы.

Паведамляюць, што ягоны стан стабільны.

Элгіс Хэлманіс з канца мінулага тыдня знаходзіцца ў камандзіроўцы ва Ўкраіне, куды разам з паплечнікамі даставіў прыблізна 20 аўтамабіляў з гуманітарнай дапамогай.

У краёвай думе паведамілі, што мэр горада Огрэ езьдзіць у камандзіроўкі ва Ўкраіну кожныя некалькі месяцаў.

Расейскія войскі ў ноч на 16 ліпеня абстралялі шэраг тылавых і прыфрантавых рэгіёнаў Украіны. У выніку атакі шмат разбурэньняў у жылых кварталах і ў сэктары інфраструктуры.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG