Аб уводзе абмежаваньняў паведаміў у сацыяльнай сетцы Х міністар абароны Фінляндыі Анці Хякянэн.
Паводле яго, «гэта важная рэформа, якую занадта доўга адкладалі»:
«Я лічу, што патрэба рэформы існавала даўно, у тым ліку і да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну... Я вельмі рады, што гэты закон нарэшце прыняты і што ён уступае ў сілу сёньня. Ідзецца пра ўмацаваньне бясьпекі Фінляндыі і падрыхтоўку да ўсіх сродкаў узьдзеяньня».
Фінскія ўлады лічаць, што купля нерухомасьці грамадзянамі Расеі і Беларусі можа несьці пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны.
Забарона датычыць куплі жыльля, зямельных надзелаў і камэрцыйнай нерухомасьці грамадзянамі, а таксама юрыдычнымі асобамі, зарэгістраванымі ў гэтых дзяржавах, піша Officelife.media.
Раней набытая рэзыдэнтамі Беларусі і Расеі нерухомасьць застанецца ў іх — забарона зваротнай сілы не мае. Надалей беларусы змогуць зьдзяйсьняць такія ўгоды ў Фінляндыі, толькі маючы падвойнае грамадзянства або пастаянны дазвол на жыхарства.
У 2024 годзе Фінляндыя закрыла ўсе наземныя пераходы на расейскай мяжы.
Форум